Аб святкаванні Тыдня роднай мовы ў Макараўскай сярэдняй школе
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з 19 па 23 верасня 2022г. аб’яўлены Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Прапанаваны план мерапрыемстваў вельмі змястоўны і насычаны, складаецца з раздзелаў: “Багацце беларускай мовы”, “Родная мова ў культуры і мастацтве”, “За што я люблю родную зямлю”, “Літаратура як люстэрка мовы”, “Родная мова – мова навукі”. У кожны дзень тыдня ва ўсіх установах адукацыі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы. Не стала выключэннем і наша школа. Напярэдадні Тыдня 16 вераснявучні ІX-XI класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаванымда Дня народнага адзінства.Пачаткоўцы правялі прэзентацыю віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Для самых маленькіх, дашкалят, была арганізавана экскурсія ў школьны музей “Гісторыі роднай вёскі” і забаўляльнае мерапрыемства “Беларуская скарбонка”. Для навучэнцаў былі арганізаваны віктарыны, конкурсы, акцыі, праекты, гульні, урокі-падарожжы:анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (відэасюжэты пра знакамітых беларусаў),квэст-гульня “Родная мова, цудоўная мова", урок-гульня “Мая родная мова”, гульня-падарожжа “Моўныя скарбы роднага краю". Аб’яднаў усіх, ад выхаванцаў дашкольнай групы да выпускнікоў, гастранамічны фэст “Беларуская кухня” .
Цікавыя і змястоўныя мерапрыемсты ў рамках святавання Тыдня роднай мовы садзейнічалі не толькі фарміраванню ў дзяцей павагі і любові да роднай мовы, але і ўзбагацілі новымі ведамі, далучылі да духоўнай спадчыны наша народа.
Вучні пачатковых класаў правялі прэзентацыю паштовак "Пажаданні роднай мове",
займальнае мерапрыемства "Моўныя скарбы роднага краю"
Выхаванцы дашкольнай адукацыі і вучні ўсіх класаў з I па XI прынялі ўдзел у
гастранамічным фэсце "Беларуская кухня"
У школьным музеі арганізавана выстава, прысвечаная знакамітым землякам “Майстры слова” (П.Я.Сямінскаму)
Анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай”
(відэасюжэты пра знакамітых беларусаў)
Вучні V класа ўдельнічалі ў гульні "Мая родная мова"
Прэзентацыя работ даследчага характару “Даследаванне лексікі Макараўскага мікрараёна” (работа вучаніцы IX класа Бажко Дамінікі, кіраўнік - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мазавецкая С.У.)
16 верасня вучні IX-XI класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце "Дзень народнага адзінства", прымеркаваным да Дня народнага адзінства
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»
(19.09.–23.09. 2022)
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Дата |
Адказныя |
1 |
Размяшчэнне на сайце уўстановы адукацыі банера “Да Тыдня роднай мовы” |
15.09.2022 |
Квяткоўскі Ю.Б. |
2. |
Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі інфармацыйных матэрыялаў аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы |
На працягу тыдня |
Мазавецкая С.У. |
3. |
Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства (ІX - XI класы) |
16.09.2022 |
Мазавецкі Э.Б. |
4. |
Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” |
19.09.–23.09. 2022 |
Манцэвіч Г.Т. |
5. |
Арганізацыя ў школьным музеі выставы, прысвечанай знакамітым землякам “Майстры слова” |
19.09.–23.09. 2022 |
Мазавецкая С.У. |
6. |
Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” |
19.09.2022 |
Класныя кіраўнікі І- ІV класаў |
7. |
Анлайн-чэлендж “Мова маёй краіны” |
19.09.2022 |
Класныя кіраўнікі V-VI класаў |
8. |
Анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (відэасюжэты пра знакамітых беларусаў) |
20.09.2022 |
Класныя кіраўнікі X – XI класаў |
9. |
Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа” |
20.09.2022 |
Класныя кіраўнікі VІІ-VIІІ класаў |
10. |
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” |
21.09.2022 |
Класны кіраўнік ІX класа |
11. |
Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” |
22.09.2022 |
Класныя кіраўнікі І- XI класаў, выхавальнікі ДА |
12. |
Акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” |
23.09.2022 |
Мазавецкі Э.Б. |
13. |
Забаўлянка “Беларуская скабронка” |
23.09.2022 |
Выхавальнікі ДА |
14. |
Прэзентацыя работ даследчага характару “Даследаванне лексікі Макараўскага мікрараёна” |
23.09.2022 |
Мазавецкая С.У. |